Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці
Задачы
ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.
Функцыi
ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленню афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і пабудовы сістэмы нацыянальных рахункаў, фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;
арганізоўваць і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіраннi;
забяспечваць рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходным для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце ў адрасы, названыя ў гэтых формах, і (або) прадастаўляць рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;
ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў;
забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Магілёўскай вобласці, а таксама распаўсюджваць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам; забяспечваць роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;
забяспечваць вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
забяспечваць функцыянаванне інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў органах дзяржаўнай статыстыкі;
забяспечваць захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана;
ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
забяспечваць мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага ўпраўлення, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці аддзелаў статыстыкі ў раёнах і гарадах па іх мабілізацыйнай падрыхтоўцы;
выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.