Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці
Задачы
- ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
-
задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.
Функцыi
- ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
-
прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;
-
прадастаўляць рэспандэнтам пры правядзенні цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення першасных статыстычных даных у выглядзе электроннага дакумента або забяспечваць магчымасць прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статыстычных даных у іншай форме, устаноўленай Белстатам;
-
ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выпадку іх правядзення;
-
забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных і індывідуальных адміністрацыйных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
-
фармаваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;
-
прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Магілёўскай вобласці, а таксама распаўсюджваць і (або) прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
-
забяспечваць роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;
-
забяспечваць вядзенне баз (банкаў) даных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
-
забяспечваць функцыянаванне і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для ажыццяўлення дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
-
забяспечваць захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана;
-
ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
-
забяспечваць мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага ўпраўлення, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці аддзелаў статыстыкі ў раёнах і гарадах па іх мабілізацыйнай падрыхтоўцы;
-
ажыццяўляць дзяржаўную статыстычную дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі дакументаў СМЯ;
-
выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам і лакальнымі прававымі актамі Белстата.
Версія для друку
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.