Парадак асабiстага прыёму грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб

У Галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці праводзіцца асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём).

Асабісты прыём у Галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці праводзіцца ў мэтах падтрымання непасрэдных кантактаў з насельніцтвам. Ён дазваляе кіраўніцтву Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці мець непасрэдную інфармацыю аб патрэбах і клопатах насельніцтва, знаёміцца з рэальным становішчам спраў, бачыць вынікі дзейнасці Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці вядзецца сакратаром прыёмнай службы справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Курбаковай Ксеніяй Аляксандраўнай па тэлефоне 8 (0222) 71 29 98.

Парадак разгляду зваротаў, якія паступілі ў ходзе асабістага прыёму

Пры вусным звароте заяўнік павінен прад’явіць дакумент, які можа засведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы, якія падцвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Службовыя асобы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магiлёўскай вобласці, якія праводзяць асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме пры звароце па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магiлёўскай вобласці, за выключэннем выпадкаў, па якіх падчас асабістага прыёму заяўніка ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавілі, альбо калі ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было спынена.
Калі вырашэнне пытанняў, выкладзеных падчас асабістага прыёму, не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магiлёўскай вобласці, адпаведныя службовыя асобы не разглядаюць зварот па сутнасці, а тлумачаць, у якую арганізацыю трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магiлёўскай вобласці, асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму іншай службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, начальнік Галоўнага статыстычнага упраўлення Магiлёўскай вобласці павінен забяспечыць своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнай службовай асобы іншай службовай асобай.
Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўны альбо святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень. Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнні начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магiлёўскай вобласці, могуць ужывацца тэхнічныя сродкі (аўдыё и відэазапіс, кіна- и фотаздымка), пра што заяўніку трэба паведаміць да пачатку асабістага прыёму.
Калі для вырашэння пытання, якое было выкладзена ў вусным звароце і адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага упраўлення Магiлёўскай вобласці патрабуецца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот састаўляецца заяўнікам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, усталяваным для пісьмовых зваротаў.
Вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры по абароне, забяспячэнню рэалізацыі, адноўленых правоў, свабод і (альбо) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы абвешчаны заяўнікам падчас асабістага прыёму, на якім былі выкладзены вусныя звароты.
Вусныя звароты могуць быць застаўлены без разгляду па сутнасці, калі:

  • (прапаную замяніць на пакінутыя) не прад’яўлены дакументы, якія могут засведчыць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія падцвярждаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;
  • у зваротах ёсць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магiлёўскай вобласці;
  • заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дазены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, альбо ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было спынена;
  • заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
Рашэнне аб пакіданні вуснага звароту, выкладзеннага пад час асабістага прыёму, без разгляду па сутнасці аб’яўляецца заяўніку пад час гэтага прыёму службовай асобай, якая праводзіць асабісты прыём, з указаннем прычын прыняцця такога рашэння.

Правы и абавязкі заяўнікаў


Заяўнікі маюць права:
  • падаваць звароты, выкладаць доказы службовай асобе, якая праводзіць асабісты прыём;
  • знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду зваротаў, калі гэта не закранае правы, свабоды і (альбо) законныя інтарэсы другіх асоб і ў матэрыялах гэтых не утрымліваюцца звесткі, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі сакрэтамі, камерцыйнымі і (альбо) іншымі таямніцамі, якія ахоўваюцца законам;
  • падаваць дадатковыя дакументы і (альбо) звесткі альбо звяртацца з просьбай пра іх патрабаванне ў выпадку, калі патрабаванне такіх дакументаў і (альбо) звестак не закранае правы, свободы і (альбо) законныя інтарэсы іншых асоб і ў іх не утрымліваюцца звесткі, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі сакрэтамі, камерцыйнымі і (альбо) іншымі таямніцамі, якія ахоўваюцца законам;
  • адазвать свой зварот да разгляду яго па сутнасці;
  • атрымліваць адказы на звароты;
  • абскардзіць ва ўсталяваным парадку адказы на звароты і рашэнні пра пакіданне зваротаў без разгаляду па сутнасці;
  • ажыццўляць іншыя правы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб» і іншымі актамі заканадаўства.

Заяўнікі абавязаны:
  • выконваць патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб»;
  • ветліва ставіцца да работнікаў Нацыянальнага статыстычнага комітэта Рэспублікі Беларусь, не дапускаць ужывання нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
  • своечасова інфармаваць пра змену свайго месца жыхарства (месца знаходжання) альбо места знаходжання ў перыяд разгляду звароту;
  • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб» і іншымі актамі заканадаўства.

Абавязкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці

Галоўнае статыстычнае упраўленне Магiлёўскай вобласці абавязана:
  • забяспечыць уважлівае, адказнае, добразычлівае стаўленне да заяўнікаў;
  • не дапускаць фармалізму, бюракратызму, цяганіны, прадузятых, нетактоўных адносін, грубасці і непавагі да заяўнікаў;
  • прымаць меры для поўнага, аб’ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў;
  • прымаць законныя і абгрунтаваныя рашэнні;
  • інфармаваць заяўнікаў аб рашэннях, прынятых па выніках разгляду зваротаў;
  • прымаць у межах сваёй кампетэнцыі меры па аднаўленню парушаных правоў, свабод і (альбо) законных інтарэсаў заяўнікаў;
  • забяспечыць кантроль за выкананнем рашэнняў, прынятых па зваротах;
  • вырашаць ва ўсталяваным парадку пытанні аб прыцягненні да адказнасці асоб, па віне якіх дапушчана парушэнне правоў, свабод і (альбо) законных інтарэсаў заяўнікаў;
  • тлумачыць заяўнікам парадак абскарджання адказаў на звароты і рашэнняў аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці;
  • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб» і іншымі актамі заканадаўства.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
mogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev