Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці
Задачы
Функцыi
- ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
- задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.
Функцыi
- ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
- прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;
- прадастаўляць рэспандэнтам пры правядзенні цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення першасных статыстычных даных у выглядзе электроннага дакумента або забяспечваць магчымасць прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статыстычных даных у іншай форме, устаноўленай Белстатам;
- ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выпадку іх правядзення;
- забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных і індывідуальных адміністрацыйных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
- фармаваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;
- прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Магілёўскай вобласці, а таксама распаўсюджваць і (або) прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- забяспечваць роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;
- забяспечваць вядзенне баз (банкаў) даных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
- забяспечваць функцыянаванне і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для ажыццяўлення дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
- забяспечваць захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана;
- ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
- забяспечваць мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага ўпраўлення, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці аддзелаў статыстыкі ў раёнах і гарадах па іх мабілізацыйнай падрыхтоўцы;
- ажыццяўляць дзяржаўную статыстычную дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі дакументаў СМЯ;
- выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам і лакальнымі прававымі актамі Белстата.