Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Магілёўскай вобласці ў II квартале 2026 г. наяўныя рэсурсы 1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2768,1 рубля ў месяц.
Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2697,1 рубля ў месяц, з якіх 1861,2 рубля (69%) прыпадае на спажывецкія расходы 2).
У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на пакупку нехарчовых тавараў склала 37,2%, на харчаванне – 36,7%, на аплату паслуг – 23,3%.
1) Наяўныя рэсурсы - грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якiя паступiлi з iншых крынiц без аплаты, i кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.
2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку расходы на грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маемасці, замежнай валюты і г.д.).
28.08.2026 16:00
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
