Навіны


У студзенi – вераснi 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 3208 новых кватэр.

19.10.2026 16:00

У студзенi-верасні 2026 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 12923,5 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 97,4% да ўзроўню студзеня-верасня 2025 г.

16.10.2026 16:00

Рознічны тавараабарот у студзені – вераснi 2026 г. склаў 7037,9 млн. рублёў, або 106,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – верасня 2025 г.

16.10.2026 16:00

У студзені-верасні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 3339,6 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-вераснем 2025 г. у супастаўных цэнах на 3,1%.

15.10.2026 16:00

Аб фiнансавых вынiках работы арганiзацый на 1 верасня 2026 г.*
* Без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», страхавых арганiзацый, бюджэтных арганiзацый, арганiзацый без ведамаснай падпарадкаванасцi з сярэдняй колькасцю работнiкаў за папярэднi год менш за 50 чалавек (за выключэннем арганiзацый, якiя з'яўляюцца ўдзельнiкамi холдынгаў).

За студзень-жнівень 2026 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг склала 5,2%, рэнтабельнасць продажу – 4,4%.

14.10.2026 16:00

Iндэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў верасні 2026 г. у параўнанні са жніўнем 2026 г. склаў 100,2%, са снежнем 2025 г. – 104,1%, з яго на інвестыцыйныя тавары – 103,2% і 107% адпаведна, прамежкавыя тавары – 100,2% і 104,6%, спажывецкія тавары – 98,7% і 101,6% адпаведна.

12.10.2026 16:00


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev