Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – верасні 2026 г.


У студзені-верасні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 3339,6 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-вераснем 2025 г. у супастаўных цэнах на 3,1%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2804,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 2,8% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 98,3% аб’ёму вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 96,4%, яек – 86,1%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 165,9 тыс. тон, што на 3,4% больш, чым у студзені-верасні 2025 г., малака – 580,4 тыс. тон (на 4,1% больш). Яек атрымана 271,9 млн. штук.

На 1 кастрычнiка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 446,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 159,7 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 175,2 тыс. галоў, птушкi – 8232,9 тыс. галоў.

На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці амаль завершана ўборка збожжа i рапса. Намалочана збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) ў першапачаткова апрыходаванай вазе 996,3 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 29 цэнтнераў з аднаго гектара ўбранай плошчы, рапса – 183,8 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 24 цэнтнера.

На пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 62,7% плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана бульбы 108,3 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 405 цэнтнераў з аднаго гектара. Агародніна ўбрана з 63,6% плошчы, якая падлягае ўборцы. Вытворчасць агародніны склала 9,1 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 117 цэнтнераў з аднаго гектара.

Цукровыя буракі ўбраны з 35,6% плошчы, якая падлягае ўборцы, валавы збор склаў 174,4 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 420 цэнтнераў з аднаго гектара.

На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм на плошчы 148,5 тыс. гектараў. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 84,4 тыс. гектараў. Зяблівае ўзворванне глебы праведзена на плошчы 3,7 тыс. гектараў.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 1419,8 тыс. тон (у пералiку на кармавыя адзiнкi), што на 5,4% больш, чым на 1 кастрычніка 2025 г., з iх кармоў з траў – 1004,3 тыс. тон (на 14% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 26,4 цэнтнера кармавых адзінак (на 6,5% больш), кармоў з траў – 29,8 цэнтнера (на 18,7% больш).



15.10.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev