У студзені – лiстападзе 2020 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 3397 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 276,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 116,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 42,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 103 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 56,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 20,5% ад агульнага ўводу па вобласцi.