Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені – сакавiку 2021 г.


20 красавіка 2021

Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені – сакавiку 2021 г.

У студзені – сакавiку 2021 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 599 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 56,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 21,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 37,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 17,7 тыс. квадратных метраў.

Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 13 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 17,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 31,4% ад агульнага ўводу па вобласцi.