Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – лiпенi 2026 г.


У студзені-ліпенi 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1950,5 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 12,8%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1881,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 12,8% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 98,3% аб’ёму вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 96,6%, яек – 86%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 130,3 тыс. тон, што на 5,5% больш, чым у студзенi-ліпенi 2025 г., малака – 448,9 тыс. тон (на 3,2% больш). Яек атрымана 208,7 млн. штук.

На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 450,9 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 159,9 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 215 тыс. галоў, птушкi – 7639,9 тыс. галоў.

На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 26,7% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 16,6%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 272,2 тыс. тон, што на 44,7% больш, чым на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 29,6 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы (на 1 жніўня 2025 г. – 32,2 цэнтнера).

Рапс убраны з 77,2% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 58%). Намалочана рапса 131,3 тыс. тон, што ў 2 разы больш, чым на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 22,3 цэнтнера (на 1 жніўня 2025 г. – 17 цэнтнераў).

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 629,5 тыс. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), што на 21,3% больш, чым на 1 жніўня 2025 г., з іх кармоў з траў – 547,2 тыс. тон (на 18,6% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 11,8 цэнтнера кармавых адзінак (на 20,4% больш), кармоў з траў – 16,1 цэнтнера (на 23,8% больш).

17.08.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev