Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – чэрвенi 2026 г.


У студзені-чэрвенi 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1411,4 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2025 г. у супастаўных цэнах на 3,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1383,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,1% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 98,2% аб’ёму вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 96,7%, яек – 87,7%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 110,9 тыс. тон, што на 4,1% больш, чым у студзенi-чэрвенi 2025 г., малака – 379,6 тыс. тон (на 2,8% больш). Яек атрымана 178,1 млн. штук.

На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 451,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 159,8 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 213 тыс. галоў, птушкi – 7816,1 тыс. галоў.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 ліпеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 381,1 тыс. тон кармавых адзінак кармоў з траў, што на 23,1% больш, чым на 1 ліпеня 2025 г. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана 11,2 цэнтнера кармавых адзінак (на 28,7% больш).

15.07.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev