Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у I квартале 2026 г.


Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Магілёўскай вобласці ў I квартале 2026 г. наяўныя рэсурсы 1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2584 рублі ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2486 рублёў ў месяц, з якіх 1775,4 рубля (71,4%) прыпадае на спажывецкія расходы 2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 38,4%, на пакупку нехарчовых тавараў – 36%, на аплату паслуг – 22,9%.


1) Наяўныя рэсурсы - грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якiя паступiлi з iншых крынiц без аплаты, i кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку расходы на грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маемасці, замежнай валюты і г.д.).

28.05.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev