Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзені – красавiку 2025 г.


16 траўня 2025

Рознічны тавараабарот у студзені – красавiку 2025 г. склаў 2630,6 млн. рублёў, або 108,4 % у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавiка 2024 г.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 93,9% рознічнага тавараабароту вобласцi, у студзені – красавiку 2025 г. склаў 2470 млн. рублёў, або 109,7% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у студзені – красавiку 2025 г. склаў 1270,8 млн. рублёў, або 105,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавiка 2024 г.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені – красавiку 2025 г. склаў 128,2 млн. рублёў, або 102,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – красавiка 2024 г.