За студзень-красавiк 2025 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг склала 5,7%, рэнтабельнасць продажу – 4,8%.
Дэбіторская запазычанасць на 1 мая 2025 г. склала 5026,1 млн. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 1053,6 млн. рублёў, або 21% ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на 1 мая 2025 г. склала 8948 млн. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 1314,3 млн. рублёў, або 14,7% ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.
* Без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», страхавых арганiзацый, бюджэтных арганiзацый, арганiзацый без ведамаснай падпарадкаванасцi з сярэдняй колькасцю работнiкаў за папярэднi год менш за 50 чалавек (за выключэннем арганiзацый, якiя з'яўляюцца ўдзельнiкамi холдынгаў).
16.06.2025 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.