Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляюцца аспірантура і дактарантура.
Па даных Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе ў Магілеўскай вобласці колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 171 чалавек. Аспірантуру скончылі 27 чалавек. У дактарантуры навучаліся 13 чалавек, скончылі дактарантуру 7 чалавек.
Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2025 годзе 854 чалавекі ў 24 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.
Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не мянялася: даследчыкі – 65,8%, тэхнікі – 11,9%, дапаможны персанал – 22,3%.
Навуковую ступень доктара навук маюць 5 чалавек, кандыдата навук – 44 чалавекі.
У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 35,2%, сярод кандыдатаў навук – 38,6%.
Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 17,3% ад агульнай колькасці даследчыкаў.
У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і сельскагаспадарчых навук.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
