У студзенi – вераснi 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 3208 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 300,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 119,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 39,6% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 11,7 тыс. квадратных метраў.
Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 11,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 80,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 26,8% ад агульнага ўводу па вобласцi.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
