Аб жыллёвым будаўнiцтве ў 2025 годзе


У 2025 годзе арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 4195 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 420,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 121,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 28,9% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 47,6 тыс. квадратных метраў.

Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 35,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 129,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 30,8% ад агульнага ўводу па вобласцi.


23.01.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev