Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзенi – жнiўнi 2026 г.


У студзенi – жнiўнi 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 2847 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 267,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 101,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 37,9% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 11,3 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 70,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 26,5% ад агульнага ўводу па вобласцi.


21.09.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev