Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені — лістападзе 2025 г.


У студзені-лістападзе 2025 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 3935,8 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем- лістападам 2024 г. у супастаўных цэнах на 4,5%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 3249,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 7,6% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 200,2 тыс. тон, малака – 700,5 тыс. тон. Яек атрымана 402,7 млн. штук. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 98,3% аб’ёма вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 96% малака i 87,3% вытворчасцi яек.

На 1 снежня 2025 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 460,2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 161,5 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 203,2 тыс. галоў.

У бягучым годзе сельскагаспадарчымі арганізацыямі нарыхтавана кармоў 1787,8 тыс. тон кармавых адзінак, што на 11,8% больш, чым у 2024 годзе, з іх кармоў з траў – 1242,7 тыс. тон (на 8,1% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 33,9 цэнтнера кармавых адзінак (на 14,9% больш), кармоў з траў – 35,9 цэнтнера (на 15,1% больш).


16.12.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev