У студзені-красавiку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 719,7 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-красавiком 2025 г. у супастаўных цэнах на 1,4%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 707,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 1,8% больш, чым у студзенi-красавiку папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 97,9% аб’ёма вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97,3%, яек – 92,4%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 72,8 тыс. тон, што на 2,2% больш, чым у студзенi-красавiку 2025 г., малака – 242,9 тыс. тон (на 2% больш), яек атрымана 119,6 млн. штук.
На 1 мая 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 452,8 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 160,6 тыс. галоў. Колькасць свiней склала 209,1 тыс. галоў, птушкi – 7666 тыс. галоў.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
