Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – маi 2025 г.


У студзені-маi 2025 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 890,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,97% да ўзроўню студзеня-мая 2024 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 871,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,03% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 91 тыс. тон, малака – 314,6 тыс. тон, яек атрымана 177,2 млн. штук.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 98,1% аб’ёму вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 96,6% малака i 90% вытворчасцi яек.

На 1 чэрвеня 2025 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 475,2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 161,5 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 190,3 тыс. галоў.

17.06.2025 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
mogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev