Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – маi 2026 г.


У студзені-маi 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1038,8 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-маем 2025 г. у супастаўных цэнах на 2,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1021,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 3,2% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 98,2% аб’ёму вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97%, яек – 90%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 91,7 тыс. тон, што на 2,9% больш, чым у студзенi-маi 2025 г., малака – 311,1 тыс. тон (на 2,4% больш). Яек атрымана 148,8 млн. штук.

На 1 чэрвеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 452,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 160,4 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 211 тыс. галоў, птушкі – 7762,3 тыс. галоў.

16.06.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev