У студзені-жніўні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала
2697,1 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-жнiўнем 2025 г.
у супастаўных цэнах на 5%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2436,9 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,4% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 98,3% аб’ёму вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 96,5%, яек – 85,9%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 148,1 тыс. тон, што на 4,4% больш, чым у студзені-жніўні 2025 г., малака – 517,1 тыс. тон (на 3,7% больш). Яек атрымана 240,7 млн. штук.
На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася
449,4 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 159,9 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 197,3 тыс. галоў, птушкi – 7756,6 тыс. галоў.
На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 97,8% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 94,3%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 976,7 тыс. тон, пры сярэдняй ураджайнасці 29,1 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.
Рапс убраны з 93,7% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 91,4%). Намалочана рапса ў першапачаткова апыходаванай вазе 173,4 тыс. тонн, што ў 1,5 раза больш, чым на адпаведную дату 2025 года, сярэдняя ўраджайнасць атрымана 24,3 цэнтнера супраць 19,8 цэнтнераў на 1 верасня 2025 г.
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня 2026 г.
у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 996,3 тыс. тон кармоў (у пералiку на кармавыя адзiнкi), што на 8,1% больш, чым на 1 верасня 2025 г., з iх кармоў з траў – 656,4 тыс. тон (на 15,6% больш). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 18,8 цэнтнера кармавых адзінак (на 9,9% больш), кармоў з траў – 19,4 цэнтнера (на 21,3% больш).
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
