Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы у рэжыме анлайн – трансляцыі моладзь Галоўнага ўпраўлення прыняла ўдзел ў рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, арганізаванай Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Центрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Центральнай накуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа і каналам “Культура” Беларускага радыё.

Дыктоўка была прысвечана 80 – годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і дала магчымасць праверыць узровень сваёй пісьменнасці на роднай мове.

Галоўнае ўпраўленне дзякуе Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Центру даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і магчымасць прыняць удзел у дыктоўцы. Асноўная мэта дыктоўкі – не толькі праверыць узровень валодання нормамі беларускай літаратурнай мовы, а ў чарговы раз адчуць яе прыгажосць, мілагучнасць і энергію, звярнуць увагу на старажытнасць і самабытнасць нашай роднай мовы.

 

21.02.2025 16:00

Возврат к списку


Версия для печати
Региональные сайты
212030, г.Могилев, переулок Пожарный, 16
mogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev