Прэс-рэліз "Арганізаваны турызм у Магілёўскай вобласці ў 2025 годзе"

На канец 2025 года ў Магiлёўскай вобласцi турыстычную дзейнасць і экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўлялі 95 арганізацый, у мінулым годзе іх паслугамі скарысталіся 147,8 тыс. арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, у тым ліку 31 тыс. турыстаў і 116,8 тыс. экскурсантаў.

 У 2025 годзе 122,2 тыс. грамадзян Рэспублікі Беларусь падарожнічалі па турах у межах краіны, з іх 93,5% – у аднадзённых турыстычных паездках (экскурсіях).

У 2025 годзе колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў – грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выехалі за мяжу i былi абслугоўваны турыстычнымi арганiзацыямi Магiлёўскай вобласцi, склала 19,4 тыс. чалавек, колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь, – 6,2 тыс. чалавек.

Сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе склала 8 дзён, замежнага турыста ў Рэспубліцы Беларусь – 5 дзён.

У 2025 годзе ў вобласцi дзейнічала 68 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, іх паслугамі скарысталася 199,1 тыс. чалавек, з іх 142,2 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

У 2025 годзе 50 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння прадаставілі паслугі 53,2 тыс. чалавек, з іх 44,2 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Па даных Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе колькасць суб'ектаў аграэкатурызму ў вобласці склала 141 адзінку, іх паслугамі скарысталіся 45,3 тыс. чалавек, з іх 43,6 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.