Аб колькасці жывёлы і птушкі, вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў гаспадарках усіх катэгорый за 2025 год

На 1 студзеня 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) налічвалася 469,9 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 220,4 тыс. галоў свіней, 8398,1 тыс. галоў птушкі.

У гаспадарках усіх катэгорый за 2025 год вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 219 тыс. тон (на 1,5% болей узроўня 2024 года). Рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 219,8 тыс. тон (на 1,3% болей узроўня 2024 года). Асноўная ўдзельная вага ў аб’ёме рэалізацыі прыходзiцца на птушку (53,3%, у 2024 годзе – 55,3%).

Выраблена малака 762 тыс. тон (на 2,4% болей узроўня 2024 года), яек атрымана 437,5 млн. штук (на 19,5% болей).

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 97,9% пагалоўя буйной рагатай жывёлы, 94,6% пагалоўя птушкi, 91,4% пагалоўя свiней, 98,2% аб’ёма вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 96,5% вытворчасцi малака i 87,6% вытворчасцi яек.