Кадры навукі ў Магілеўскай вобласці ў 2023 годзе
Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляюцца аспірантура і дактарантура.
У 2023 годзе ў Магілеўскай воблаці колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 158 чалавек. Аспірантуру скончылі 30 чалавек. У дактарантуры навучаліся 23 чалавекі, скончылі дактарантуру 5 чалавек.
Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2023 годзе 967 чалавек ў 25 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.
Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не мянялася: даследчыкі – 50,1%, тэхнікі – 15,8%, дапаможны персанал – 34,1%.
Навуковую ступень доктара навук маюць 3 чалавека, кандыдата навук – 24.
У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 35,5% (кандыдатаў навук – 17,4%).
Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 13,8% ад агульнай колькасці даследчыкаў.
У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і сельскагаспадарчых навук.