«Кожная пятніца — роднае сваё»: статыстыкі Кругляншчыны рыхтуюцца да Дня Перамогі

У рамках падрыхтоўкі да ўдзелу ў мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню Перамогі, супрацоўнікі аддзела статыстыкі Круглянскага раёна набылі беларускую сімволіку: сцягі, стужкі «Кветка Перамогі», шары і добры настрой.

Акрамя таго, у аддзеле праходзіць акцыя «Кожная пятніца – роднае сваё». Калектыў далучаецца да захавання беларускай традыцыі. Добры настрой, сцягі, стужкі і шары – гэта іх уклад у агульную ўрачыстасць, якую людзі нясуць у сваіх сэрцах.



8 мая 2026