Прэс-рэліз "Аб выкарыстаннi лічбавых тэхналогій арганiзацыямi ў Магiлёўскай вобласцi," 2024 год
У дзяржаўным статыстычным назіранні па форме 6-iкт «Анкета аб выкарыстанні лічбавых тэхналогій у арганiзацыi» у 2024 годзе прынялі ўдзел 665 рэспандэнтаў..
Праведзенае абследаванне паказала, што арганізацыі ў сваёй рабоце актыўна прымяняюць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Так, сетку Інтэрнэт выкарыстоўвалі 99,1% арганізацый, лакальныя вылічальныя сеткі – 83,5%, Інтранэт – 24,8%, Экстранэт – 8,4%. Больш паловы арганізацый (55,2%) давалі сваім работнікам тэхнічныя сродкі (смартфоны, планшэтныя камп’ютэры і іншыя), якія забяспечваюць бесправадны (мабільны) доступ да сеткі Інтэрнэт.
З ліку арганізацый, падключаных да сеткі Інтэрнэт, 98,2% карысталіся стацыянарным шырокапалосным доступам, 70,3% – бесправадным. Пры гэтым 52,8% з іх выкарыстоўвалі хуткасць падключэння звыш 30,1 Мбіт/с.
Асноўныя мэты выкарыстання арганізацыямі сеткі Інтэрнэт: прадстаўленне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, падатковых дэкларацый, мытных і іншых дакументаў (99,7% ад ліку арганізацый, якія выкарыстоўвалі сетку Інтэрнэт); адпраўка і атрыманне электроннай пошты (99,4%); ажыццяўленне банкаўскіх аперацый (99,2%); атрыманне інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў (арганізацый) (90%); атрыманне звестак аб неабходных таварах (работах, паслугах) і іх пастаўшчыках (86,8%); атрыманне або аказанне інфармацыйных паслуг (77,2%); прадстаўленне звестак аб арганізацыі, яе таварах (работах, паслугах) (73,6%); пошук персаналу (72,4%); дыстанцыйная работа (56,3%); дыялог у рэжыме рэальнага часу і размяшчэнне абвяшчэнняў (54,6%).
Сярод абследаваных арганізацый 62,9% мелі вэб-сайт. Пры гэтым 79,9% арганізацый, якія мелі вэб-сайт, выкарыстоўвалі яго для публікацыі каталогаў тавараў (работ, паслуг) або прэйскурантаў, 51,4% – для размяшчэння вакансій на працоўныя месцы або прыёму рэзюмэ на работу, 11,5% – для разлікаў пры дапамозе электроннай плацёжнай сістэмы.
У 2024 годзе 45,3% арганізацый карысталіся сэрвісамі воблачных вылічэнняў, якія найчасцей выкарыстоўвалі для прыёму і перадачы электроннай пошты (84,1%), доступу да праграмнага забеспячэння, якое даецца правайдэрам воблачных сэрвісаў (57,1%), размяшчэння баз даных і захоўвання файлаў (39,9%), размяшчэння ўласнага праграмнага забеспячэння (13,3%).
Па даных назірання, электронны продаж тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем сістэмы аўтаматычнага абмену паведамленнямі (EDI), а таксама спецыяльных форм, размешчаных на вэб-сайце або ў Экстранэце, ажыццяўлялі 35,9% арганізацый, электронныя закупкі тавараў (работ, паслуг) – 77,4%.
Лічбавыя тэхналогіі не толькі змянілі штодзённае жыццё людзей, але і актыўна ўкараніліся ў бізнес-працэсы, спрыялі з’яўленню новых прафесій і лічбавізацыі розных галін эканомікі. Так, 29% абследаваных арганізацый у сваёй дзейнасці выкарыстоўвалі тэхналогію «інтэрнэт рэчаў», 13,1% – радыёчастотную ідэнтыфікацыю (RFID), 10,7% – «вялікія даныя», 3,6% – штучны інтэлект.