Аб дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Магілёўскай вобласці за 2025 год

На пачатак 2026 года ў вобласці налічвалася 520 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. Iх колькасць павялічылася на 27 гаспадарак, або на 5,5% да 2020 года.

У 2025 годзе ў карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 72,9 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 55,7 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 26,6%, ворныя – на 30,8%.

Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2025 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах у 1,7 раза.

Павялічылася і доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 2025 годзе яна склала 4,2% (у 2020 годзе – 2,8%).

Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з'яўляецца раслінаводства, на долю якога прыходзіцца больш за 90% вырабленай фермерамі прадукцыі.

У 2025 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 99,5 тыс. тон (8,3% ад аб’ёму вытворчасці па вобласці), бульбы – 102,3 тыс. тон (24,4%), агародніны – 20,4 тыс. тон (8,9%), буракоў цукровых – 62,2 тыс. тон (10,6%), рапсу – 20,2 тыс. тон (16,5%).

Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца нязначнай. Так, у 2025 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па вобласці склала 0,4 тыс. тон (0,2% ад абласного аб’ёму), вытворчасць малака – 7,2 тыс. тон (0,9%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 0,4 тоны (5%).