Прэс-рэліз "Адукацыя ў Магiлёўскай вобласці (навучальны год 2025/2026)"

Па стане на 5 верасня 2025 года ў вобласцi працавала 447 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, з агульнай колькасцю дзяцей 33,5 тыс. чалавек. У бягучым навучальным годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, наведваюць 86,2% дзяцей дашкольнага ўзросту.

Забяспечанасць дзяцей месцамі ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, у разліку на 1000 дзяцей ва ўзросце 2 – 5 гадоў у 2025 годзе склала 1065 месцаў.

Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, склала 5,3 тыс. чалавек.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласцi налічвалася 346 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 112,4 тыс. чалавек.

Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у бягучым навучальным годзе склала 10,8 тыс. чалавек. На аднаго настаўніка даводзіцца ў сярэднім 10 вучняў, у гарадскіх школах – 13 вучняў, у сельскіх – 5 вучняў.

У 2025 годзе пасведчанне аб агульнай базавай і спецыяльнай адукацыі атрымалі 11,1 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі – 6,2 тыс. выпускнікоў школ.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласцi функцыянавала 24 установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 8,9 тыс. чалавек.

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2025 годзе прынята 3,5 тыс. навучэнцаў, пры гэтым 96,8% навучэнцаў дзённай формы навучання – па дагаворах і заяўках з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

У 2025 годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, падрыхтавалі і выпусцілі 2,9 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых. Па дзве і болей кваліфікацыі атрымалі 90,3% выпускнікоў дзённай формы навучання, з павышаным узроўнем кваліфікацыі – 71,9% выпускнікоў.

Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў вобласцi на пачатак 2025/2026 навучальнага года забяспечвала 32 установы адукацыі, колькасць навучэнцаў якіх склала 12,8 тыс. чалавек. У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва вобласцi даводзіцца 132 навучэнца ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

За кошт бюджэтных сродкаў сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 79,4% усіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах адукацыі на дзённай форме навучання – 88,1%.

У 2025 годзе ва ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паступілі 4,2 тыс. чалавек.

Выпуск спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у 2025 годзе склаў 3,3 тыс. чалавек, з іх 66,3% атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў на дзённай форме навучання.

У 5 установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, на пачатак 2025/2026 навучальнага года навучаліся 17 тыс. студэнтаў. За кошт бюджэтных сродкаў навучаюцца 64,5% усіх студэнтаў, у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі на дзённай форме навучання – 91,3%.

У 2025 годзе студэнтамі сталі 4 тыс. чалавек.

Выпуск студэнтаў з устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, у 2025 годзе склаў 3,8 тыс. спецыялістаў.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласцi навучаліся 376 магістрантаў.

У 2025 годзе ў магістратуру было прынята 220 чалавек, дыплом магістра атрымалі 260 чалавек.

У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва вобласцi даводзіцца 179 студэнтаў і магістрантаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі.

Заўвага.
  Дадзеныя папярэднiя i пасля могуць быць удакладнены.
 Інфармацыя прадастаўляецца па дадзеных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
gsumogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev