Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці
Начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці
|
Марозава
|
Нарадзілася ў 1976 годзе ў г. Магілёве. Скончыла ў 1998 годзе Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», у 2004 годзе - Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт" па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».
1993 - 1998 гг. - студэнтка Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута.
1998 - 1999 гг. - менеджэр таварыства з абмежаванай адказнасцю "Інтэр-Мега".
2001 - 2002 гг. - эканаміст 2 катэгорыі аддзела статыстыкі гандлю і паслуг Магілёўскага абласнога ўпраўлення статыстыкі.
2002 - 2007 гг. - эканаміст 2 катэгорыі, эканаміст 1 катэгорыі, вядучы эканаміст аддзела статыстыкі аптовага, рознічнага гандлю і платных паслуг насельніцтву Магілёўскага абласнога ўпраўлення статыстыкі.
2007 - 2008 гг. - вядучы эканаміст аддзела статыстыкі платных паслуг, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і сувязі Магілёўскага абласнога ўпраўлення статыстыкі.
03.2008 - 10.2008 гг. - намеснік начальніка аддзела статыстыкі ўнутранага і знешняга гандлю Магілёўскага абласнога ўпраўлення статыстыкі.
10.2008 - 2013 гг. - намеснік начальніка аддзела статыстыкі ўнутранага і знешняга гандлю Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
01.2013 - 06.2013 гг. - начальнік аддзела статыстыкі ўнутранага і знешняга гандлю Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
2013 - 2016 гг. - начальнік аддзела статыстыкі гандлю Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
З 1 жніўня 2016 г. і па цяперашні час - начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.