Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – жніўні 2021 г.


16 верасня 2021

У студзені – жніўні 2021 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1603,5 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 94,9% да ўзроўню студзеня – жніўня 2020 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1439,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 94,5% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 124,8 тыс. тон, малака – 499,3 тыс. тон, яек атрымана 227,8 млн. штук. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 96,5% аб’ёма вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 95,6% малака і 77,9% вытворчасці яек.

На 1 верасня 2021 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 530,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 171,3 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 126,3 тыс. галоў.

На 1 верасня 2021 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 97,6% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2020 г. – 90,3%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 852,5 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 26,8 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.

У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня 2021 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 856,6 тыс. тон кармавых адзінак, з іх кармоў з траў – 546,9 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 14,9 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 13,7 цэнтнера.