Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – сакавiку 2021 г.


У студзені – сакавiку 2021 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 302,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 96,3% да ўзроўню студзеня – сакавiка 2020 г.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 47,4 тыс. тон, малака – 172 тыс. тон, яек атрымана 74,5 млн. штук.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 95,6% аб’ёма вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 96,8% малака і 87,9% вытворчасці яек.

На 1 красавiка 2021 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 523,3 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 171,4 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 133,4 тыс. галоў.

16.04.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
212030, г. Магілёў, завулак Пажарны, 16
Эл. пошта: mogilev@belstat.gov.by
ГСУ Магілёўскай вобл. у