Адукацыя ў Магiлеўскай вобласцi


Па стане на 5 верасня 2024 года ў вобласцi працавала 465 устаноў дашкольнай адукацыі з агульнай колькасцю дзяцей 35,4 тыс. чалавек. У бягучым навучальным годзе ўстановы дашкольнай адукацыі наведваюць 86,1% дзяцей дашкольнага ўзросту.

Забяспечанасць дзяцей месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў разліку на 1000 дзяцей ва ўзросце 2 – 5 гадоў у 2024 годзе склала 1055 месцаў.

Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі склала 5,4 тыс. чалавек.

На пачатак 2024/2025 навучальнага года ў вобласцi налічвалася 353 установы агульнай сярэдняй адукацыі з колькасцю навучэнцаў 115 тыс. чалавек.

Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў бягучым навучальным годзе склала
11,5 тыс. чалавек. На аднаго настаўніка даводзіцца ў сярэднім 10 вучняў, у гарадскіх школах – 12 вучняў, у сельскіх – 5 вучняў.

У 2024 годзе пасведчанне аб агульнай базавай і спецыяльнай адукацыі атрымалі 11,8 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі – 6,2 тыс. выпускнікоў школ.

На пачатак 2024/2025 навучальнага года ў вобласцi функцыянавала 24 установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі з колькасцю навучэнцаў 8,6 тыс. чалавек.

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2024 годзе прынята 3,6 тыс. навучэнцаў, пры гэтым 96,8% навучэнцаў дзённай формы навучання – па дагаворах і заяўках з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

У 2024 годзе ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі падрыхтавалі і выпусцілі 2,7 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых. Па дзве і болей кваліфікацыі атрымалі 91,8% выпускнікоў дзённай формы навучання, з павышаным узроўнем кваліфікацыі – 75,9% выпускнікоў.

Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў вобласцi на пачатак 2024/2025 навучальнага года забяспечвала 33 ўстановы адукацыі, колькасць навучэнцаў якіх склала 12,4 тыс. чалавек. У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва вобласцi даводзіцца 126 навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

За кошт бюджэтных сродкаў сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 77,4% усіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах на дзённай форме навучання – 85,8%.

У 2024 годзе ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі паступілі 4,3 тыс. чалавек.

Выпуск спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у 2024 годзе склаў 3,4 тыс. чалавек, з іх 68,8% атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў на дзённай форме навучання.

У 5 установах вышэйшай адукацыі вобласцi на пачатак 2024/2025 навучальнага года навучаліся 17,2 тыс. студэнтаў. За кошт бюджэтных сродкаў навучаюцца 60,4% усіх студэнтаў, у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі на дзённай форме навучання – 87,4%.

У 2024 годзе студэнтамі сталі 3,9 тыс. чалавек.

Спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй у 2024 годзе сталі 3,8 тыс. выпускнікоў.

На пачатак 2024/2025 навучальнага года навучаліся 432 магістранта.

У 2024 годзе ў магістратуру было прынята 176 чалавек, дыплом магістра атрымалі 280 чалавек.

У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва вобласцi даводзіцца 180 студэнтаў і магістрантаў устаноў вышэйшай адукацыі.

30.12.2024 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
mogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev