Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені – кастрычніку 2023 г.


У студзені – кастрычніку 2023 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 2610 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 255,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 103,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 40,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 70 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 75 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 29,4% ад агульнага ўводу па вобласцi.

21.11.2023 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г. Магілёў, завулак Пажарны, 16
Эл. пошта: mogilev@belstat.gov.by
ГСУ Магілёўскай вобл. у