Аб замежных інвестыцыях у студзенi – чэрвенi 2021 г.*


Інвестыцыі ў Магілеўскую вобласць з-за мяжы. За студзень – чэрвень 2021 г. у рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 118,5 млн. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый вобласці былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (35,6% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Нідэрландаў (31,5%), Літвы (8,4%) і Кіпра (7,2%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 113,5 млн. долараў ЗША, або 95,7% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.

Інвестыцыі з Магілеўскай вобласці за мяжу. За студзень – чэрвень 2021 г. арганізацыямі вобласці накіравана за мяжу інвестыцый на суму 68 млн. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі вобласці былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (91,4% ад усіх накіраваных інвестыцый), Казахстана (7,8%).

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 99,96% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

12.08.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г. Магілёў, завулак Пажарны, 16
Эл. пошта: mogilev@belstat.gov.by
ГСУ Магілёўскай вобл. у