Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – маi 2024 г.


У студзені – маi 2024 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 807,9 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – маем 2023 г. у супастаўных цэнах на 10%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 790,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 10,6% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 90,9 тыс. тон, што на 8,9% больш, чым у студзені – маі 2023 г., малака – 312,8 тыс. тон (на 8,1% больш). Яек атрымана 142,3 млн. штук.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзiцца 97,9% аб’ёма вытворчасцi жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 96,6% малака i 87,8% вытворчасцi яек.

На 1 чэрвеня 2024 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 509 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 167,9 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 174,2 тыс. галоў.

17.06.2024 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г.Магілёў, завулак Пажарны, 16
mogilev@belstat.gov.by
x.com/GSUMogilev www.instagram.com/gsu_mogilev/ t.me/gsumogilev