Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 864,7 тыс. гектараў. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзілася 90,3% ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 6,5%, гаспадарак насельніцтва – 3,2%.
У 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый намалочана збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 977,1 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 24,7 цэнтнера з аднаго гектара.
Валавы збор кукурузы на зерне склаў 180,2 тыс. тон, рапса – 98,1 тыс. тон.
Бульбы ў гаспадарках усіх катэгорый накапана 409 тыс. тон. З аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 245 цэнтнераў.
Валавы збор буракоў цукровых у 2024 годзе склаў 416,9 тыс. тон пры сярэдняй іх ураджайнасці 347 цэнтнера з аднаго гектара.
У 2024 годзе выраблена ільновалакна 7,1 тыс. тон, з аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 9,6 цэнтнера.
Агародніны сабрана 229 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 262 цэнтнера з аднаго гектара.
У закрытым грунце выраблена 5,5 тыс. тон агародніны, або 2,4% ад агульнага аб’ёма вытворчасці. У структуры вытворчасці агародніны ў закрытым грунце доля памідораў склала 40,6%, агуркоў – 59,4%.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.