Аб вытворчасці прадукцыі раслінаводства ў гаспадарках усіх катэгорый за 2020 год


Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2020 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 883,4 тыс. гектараў. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзілася 89% ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 4,6%, гаспадарак насельніцтва – 6,4%.

У структуры агульнай пасяўной плошчы збожжавыя і зернебабовыя культуры занялі 45,3%, бульба – 3,7%, агародніна – 0,8%.

У 2020 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый намалочана збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 1 259,8 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 32,1 цэнтнера з аднаго гектара.

У 2020 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый накапана бульбы 671 тыс. тон. З аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 207 цэнтнераў.

Валавы збор буракоў цукровых у 2020 годзе склаў 392,7 тыс. тон пры сярэдняй іх ураджайнасці 427 цэнтнераў з аднаго гектара.

У 2020 годзе выраблена ільновалакна 6,9 тыс. тон, з аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 10,9 цэнтнера.

Агародніны сабрана 196,5 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 262 цэнтнера з аднаго гектара.

У закрытым грунце выраблена 9,6 тыс. тыс. тон агародніны, або 4,9% ад агульнага аб’ема вытворчасці. У структуры вытворчасці агародніны ў закрытым грунце доля памідораў склала 51,3%, агуркоў – 48,7%.

16.01.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
212030, г. Магілёў, завулак Пажарны, 16
Эл. пошта: mogilev@belstat.gov.by
ГСУ Магілёўскай вобл. у