Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у IV квартале 2020 г.


2 сакавіка 2021

Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у IV квартале 2020 г.

(выбарачнае абследаванне дамашнiх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашнiх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Магілёўскай вобласці ў IV квартале 2020 г. наяўныя рэсурсы1 ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1288,3 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1206,4 рубля ў месяц, з якіх 939,6 рубля (77,9%) прыпадае на спажывецкія расходы2.

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 39,7%, на пакупку нехарчовых тавараў – 33%, на аплату паслуг – 24,4%.


1 Наяўныя рэсурсы – гэта грашовыя сродкі хатніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2 Спажывецкія расходы – расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым лiку грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).