Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у III квартале 2021 г.


(выбарачнае абследаванне дамашнiх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Магiлеўскай вобласцi ў III квартале 2021 г. наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1362,1 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1279,8 рубля ў месяц, з якіх 1003,6 рубля (78,4%) прыпадае на спажывецкія расходы2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 37,8%, на пакупку нехарчовых тавараў – 36.9%, на аплату паслуг – 22,6%.


1) Наяўныя рэсурсы – гэта грашовыя сродкі хатніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым лiку грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).

30.11.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
212030, г. Магілёў, завулак Пажарны, 16
Эл. пошта: mogilev@belstat.gov.by
ГСУ Магілёўскай вобл. у