Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці
Аб рыбагаспадарчай дзейнасці ў Магілеўскай вобласці ў 2020 годзе
19 красавіка 2021
Аб рыбагаспадарчай дзейнасці ў Магілеўскай вобласці ў 2020 годзе
У 2020 годзе прамысловы ўлоў рыбы ў вадаёмах вобласці склаў 887 тон.
Рыбагаспадарчымі арганізацыямі ў штучных вадаёмах вылаўлена 881 тона (99,3% ад агульнага аб'ёму прамысловага ўлову рыбы), у натуральных – 6 тон (0,7%).
Амаль тры чвэрці ўлову рыбы ў штучных вадаёмах займае карп. За 2020 год яго вылаўлена 6393,9 тоны. З іншых відаў рыбы 840,6 тоны прамысловага ўлову ў штучных вадаёмах прыходзілася на таўсталобіка, 326,7 тоны – на амура, 240,6 тоны – на ласасёвых, 147,5 тоны – на асятровых, 8,9 тоны – на сомавых.
Больш паловы (58,3%) ўлову рыбы ў штучных вадаёмах займае карп (за 2020 год яго вылаўлена 514 тон), болей за чвэрць (26,1%) – ласасёвыя (230 тон). З іншых відаў рыбы 56 тон промысловага ўлову ў штучных вадаёмах прыходзілася на таўсталобіка, 24 тоны – на амура.
За 2020 год арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, рэалізавана 790 тон рыбы. Пры гэтым работнікам і насельніцтву рэалізавана 396 тон рыбы (50,1% ад агульнага аб'ёму продажу), гандлёвым арганізацыям – 181 тона (22,8%), на перапрацоўку накіравана – 110 тон (13,9%).