Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці
Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў I квартале 2021 г.
19 красавіка 2021
Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў I квартале 2021 г.
У I квартале 2021 г. аптовы тавараабарот склаў 630,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 101,8% да ўзроўню I квартала 2020 г.
Рознічны тавараабарот у I квартале 2021 г. склаў 1136,4 млн. рублёў, або 97,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2020 г.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 12,4 рубля супраць 11,6 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 90,9% рознічнага тавараабароту вобласцi, у I квартале 2021 г. склаў 1033,3 млн. рублёў, або 97,8% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў I квартале 2021 г. склаў 47,3 млн. рублёў, або 90,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2020 г.