Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў I квартале 2026 г.


16 красавіка 2026

Рознічны тавараабарот у I квартале 2026 г. склаў 2089 млн. рублёў, або 102,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2025 г.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 94,6% рознічнага тавараабароту вобласцi, у I квартале 2026 г. склаў 1975,7 млн. рублёў, або 102,8% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у I квартале 2026 г. склаў 834,4 млн. рублёў, або 87,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2025 г.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў I квартале 2026 г. склаў 105,2 млн. рублёў, або 98,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2025 г.