Аб рабоце транспарту ў I квартале 2021 г.


19 красавіка 2021

Аб рабоце транспарту ў I квартале 2021 г.

У I квартале 2021 г. арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi перавезена 3,9 млн. тон грузаў, або 85,5% да I квартала 2020 г. Грузаабарот склаў 481,3 млн. тона-кiламетраў, або 96,9% да адпаведнага перыяду 2020 года.

Паслугамi пасажырскага транспарту ў I квартале 2021 г. скарысталiся 36,2 млн. чалавек, або 82,1% да адпаведнага перыяду 2020 года. Пасажыраабарот склаў 217,3 млн. пасажыра-кiламетраў, або 76,8% да ўзроўню I квартала 2020 г.