Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені – лютым 2020 г.


У студзені – лютым 2020 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 180,6 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем – лютым 2019 г. у супастаўных цэнах на 2,7%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 172,5 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 3,3% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 37,5 тыс. тон, што на 3,1% больш, чым у студзені – лютым 2019 г., малака – 104,8 тыс. тон (на 1,7% больш), яек – 49 млн. штук (на 9,3% больш).

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 35,8 тыс. тон і ў параўнанні са студзенем – лютым 2019 г. павялічылася на 3,8%, вытворчасць малака склала 101,1 тыс. тон (на 2,1% больш), яек – 43,7 млн. штук (на 9,4% больш).

На 1 сакавіка 2020 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 523,9 тыс. галоў, у тым ліку кароў – 172,1 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 209,4 тыс. галоў, што на 0,3% больш, чым на адпаведную дату папярэдняга года.

18.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
212030, г. Магілёў, завулак Пажарны, 16
Эл. пошта: mogilev@belstat.gov.by
Белстат у Facebook