Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Магілеўскай вобласці за 2019 год


На 1 студзеня 2020 г. у Магілеўскай вобласці гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 24,7 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 8,7 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 7,6 тыс. мікраагрганізацый (87,9% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 0,9 тыс. малых арганізацый (9,9%) і 0,2 тыс. сярэдніх арганізацый (2,2%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2019 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

    аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (37,5% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

    транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (14%);

    прамысловасць (8,7%);

    будаўніцтва (7,2%);

    прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (7,1%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год склала 7,5 млрд. рублёў, уклад у абласны аб'ём выручкі – 35,4%.

20.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
212030, г. Магілёў, завулак Пажарны, 16
Эл. пошта: mogilev@belstat.gov.by