Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзенi – маi 2020 г.


У студзенi – маi 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 1029.4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 103% да ўзроўню студзеня – мая 2019 г.

Рознічны тавараабарот у студзенi – маi 2020 г. склаў 1787 млн. рублёў, або 102,4% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – мая 2019 г.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 11,5 рубля супраць 10,6 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 91,1% рознічнага тавараабароту вобласцi, склаў у студзенi – маi 2020 г. 1627,4 млн. рублёў, або 103,9% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзенi – маi 2020 г. склаў 69 млн. рублёў, або 86% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – мая 2019 г.

17.06.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
212030, г. Магілёў, завулак Пажарны, 16
Эл. пошта: mogilev@belstat.gov.by