Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці
Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзені – жнiўнi 2021 г.
17 верасня 2021
У студзені – жнiўнi 2021 г. аптовы тавараабарот склаў 2118,3 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 107,9% да ўзроўню студзеня – жнiўня 2020 г.
Рознічны тавараабарот у студзені – жнiўнi 2021 г. склаў 3367,1 млн. рублёў,
або 102% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – жнiўня 2020 г.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва
з пачатку года склаў 13,6 рубля супраць 12,1 рубля за адпаведны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 91,5% рознічнага тавараабароту вобласцi, у студзені – жнiўнi 2021 г. склаў
3081,1 млн. рублёў, або 102,7% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені – жнiўнi 2021 г. склаў
137,5 млн. рублёў, або 118% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – жнiўня 2020 г.